Паводле Reuters, кіраўнік ізраільскага ўраду абмеркаваў з расейскім прэзыдэнтам сытуацыю ва Ўкраіне. Як паведамляе ізраільскае выданьне Jerusalem Post, сярод іншага абмяркоўвалася становішча ізраільскіх грамадзян і габрэйскіх абшчынаў ва Ўкраіне ў сувязі з вайной.
Паводле Jerusalem Post, пасьля сустрэчы з Пуціным, Бэнэт паведаміў пра яе вынікі прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму і накіроўваецца ў Нямеччыну на сустрэчу з канцлерам гэтай краіны Оляфам Шольцам.
Гэта быў першы візыт замежнага лідэра ў Маскву пасьля пачатку ваенных дзеяньняў ва Ўкраіне, адзначае РБК.