Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль ва Ўкраіне ідзе вайна пры падтрымцы ўладаў Беларусі, Лукашэнка катаецца на лыжах

Разбор завалаў ад расейскага авіяўдару ў вёсцы Мархаліўка Кіеўскай вобласьці. 4 сакавіка
Разбор завалаў ад расейскага авіяўдару ў вёсцы Мархаліўка Кіеўскай вобласьці. 4 сакавіка

Расейскія войскі, якія прыйшлі ва Ўкраіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, працягваюць аточваць Кіеў.

З тэрыторыі Беларусі расейцы абстрэльваюць Кіеў, Чарнігаў, Жытомір і іншыя гарады, зь беларускіх аэрадромаў ляцяць на Ўкраіну расейскія самалёты і верталёты.

Лукашэнка раней прызнаў факт прынамсі некалькіх ракетных удараў зь беларускай зямлі.

Лукашэнка 4 сакавіка, апраўдваючы агрэсію супраць Украіны, сказаў, што беларускае войска нібыта «прыкрывае паўднёвую мяжу».

«З дня ў дзень пачынаю пераконваць, што мы нікуды ня пойдзем, што мы будзем абараняць сваю зямлю. Калі вы мяне ня чуеце, то вам трэба выбіраць новага прэзыдэнта. Займайцеся сваёй справай. У мяне няма ні неабходнасьці, ні жаданьня пасылаць нашых дзяцей на вайну. Мы мусім абараніць нашу дзяржаву», — сказаў Лукашэнка.

Украінскія гарады ў мірны час і падчас вайны. ФОТА

Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Тым часам беларуская прапаганда з пачатку вайны вядзе антыўкраінскую кампанію ва ўнісон з расейскай.

Сам Лукашэнка ня выказаў спачуваньня ўкраінскаму народу з прычыны шматлікіх ахвяраў і разбурэньняў, прынесеных расейскай вайной і саўдзелам у ёй уладаў Беларусі.

5 сакавіка Лукашэнка прыняў удзел у традыцыйнай “Менскай лыжні” ў Раўбічах і “перамог” іншых удзельнікаў у эстафэце.

Як ідзе эвакуацыя ад расейскай агрэсіі з усходу на захад Украіны. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Асобна выдаюць дзіцячае харчаваньне
1/13 Асобна выдаюць дзіцячае харчаваньне
Паказаць яшчэ Паказаць менш
У пачакальні абсталявалі часовую кухню. Ужгарад, Закарпацкая вобласьць, Украіна, 3 сакавіка 2022 году
2/13 У пачакальні абсталявалі часовую кухню. Ужгарад, Закарпацкая вобласьць, Украіна, 3 сакавіка 2022 году
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Раздача ежы
3/13 Раздача ежы
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Валянтэры кормяць людзей
4/13 Валянтэры кормяць людзей
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Дзеці на вакзале
5/13 Дзеці на вакзале
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Рэстаратары прывозяць стравы на вакзал наўпрост з сваіх кухняў
6/13 Рэстаратары прывозяць стравы на вакзал наўпрост з сваіх кухняў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Аксана Тэгза з аддзелу апэратыўнага рэагаваньня Чырвонага Крыжа кажа, што з тымі, хто ўцякае ад вайны, важна размаўляць: «Мы арганізоўваем людзей, дапамагаем інфармацыяй, пры патрэбе аказваем першую дапамогу. Людзі ў разгубленасьці. Адна жанчына проста заплакала на маім плячы. Усё, што можна зрабіць для чалавека, — мы робім».
7/13 Аксана Тэгза з аддзелу апэратыўнага рэагаваньня Чырвонага Крыжа кажа, што з тымі, хто ўцякае ад вайны, важна размаўляць: «Мы арганізоўваем людзей, дапамагаем інфармацыяй, пры патрэбе аказваем першую дапамогу. Людзі ў разгубленасьці. Адна жанчына проста заплакала на маім плячы. Усё, што можна зрабіць для чалавека, — мы робім».
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Валянтэры апавядаюць, што тутэйшыя людзі гатовыя несьці на вакзал уласныя запасы
8/13 Валянтэры апавядаюць, што тутэйшыя людзі гатовыя несьці на вакзал уласныя запасы
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Таксама валянтэры прапануюць бясплатна завезьці эвакуаваных да іх дамоў
9/13 Таксама валянтэры прапануюць бясплатна завезьці эвакуаваных да іх дамоў
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Іна вучыцца на гештальт-тэрапэўта. Яна дзяжурыць на станцыі разам зь дзесяцьцю іншымі псыхолягамі. Зьмена — 3-4 гадзіны, некаторыя застаюцца даўжэй. «Большасьць людзей, якія прыходзяць, агаломшаныя. Мы іх спыняем, кажам, што яны ў бясьпецы, падказваем, дзе паесьці і ўладкавацца», — тлумачыць дзяўчына.
10/13 Іна вучыцца на гештальт-тэрапэўта. Яна дзяжурыць на станцыі разам зь дзесяцьцю іншымі псыхолягамі. Зьмена — 3-4 гадзіны, некаторыя застаюцца даўжэй. «Большасьць людзей, якія прыходзяць, агаломшаныя. Мы іх спыняем, кажам, што яны ў бясьпецы, падказваем, дзе паесьці і ўладкавацца», — тлумачыць дзяўчына.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Гарадзкая рада Ужгараду вылучыла грамадзкі транспарт для бясплатнага падвозу эвакуаваных у каардынацыйны цэнтар «Савінае гняздо», адкуль людзей таксама падвозяць да месцаў часовага жыхарства.
11/13 Гарадзкая рада Ужгараду вылучыла грамадзкі транспарт для бясплатнага падвозу эвакуаваных у каардынацыйны цэнтар «Савінае гняздо», адкуль людзей таксама падвозяць да месцаў часовага жыхарства.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Таксама бясплатныя аўтобусы курсуюць да пунктаў пропуску на мяжы са Славаччынай — Ужгарад і Малыя Селмянцы і з Вугоршчынай — Ціса.
12/13 Таксама бясплатныя аўтобусы курсуюць да пунктаў пропуску на мяжы са Славаччынай — Ужгарад і Малыя Селмянцы і з Вугоршчынай — Ціса.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Свойскія жывёлы могуць вытрымаць у цягніку 20 гадзін і больш.
13/13 Свойскія жывёлы могуць вытрымаць у цягніку 20 гадзін і больш.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG