Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія СМІ ў Расеі сутыкнуліся з абмежаваньнямі пасьля пачатку вайны з Украінай


Выбух на тэлевізійнай вежы ў Кіеве пасля атакі з боку расейскіх войск
Выбух на тэлевізійнай вежы ў Кіеве пасля атакі з боку расейскіх войск

24 лютага «Роскомнадзор» запатрабаваў ад СМІ публікаваць аб вайне з Украінай толькі «зьвесткі з афіцыйных расейскіх крыніц» і прыгразіў штрафамі да 5 млн расейскіх рублёў і блякаваньнем.

26 лютага ведамства запатрабавала выдаліць публікацыі аб вайне ва Украіне ад «Эха Москвы», «ИноСМИ», «Медиазоны», New Times, «Дождя», «Свободной прессы», «Крым.Реалии», «Новой газеты», «Журналиста», «Лениздата». Журналістам забаранілі называць «расейскую спэцапэрацыю» нападам, уварваньнем альбо абвяшчэньнем вайны.

З моманту пачатку вайны заблякавалі:

  • «Настоящее время»
  • «Крым.Реалии»
  • New Times
  • «Тайга.Инфо»
  • DOXA
  • «Эхо Москвы»
  • «Дождь»
  • «Медуза»
  • Расейская служба BBC
  • Радио Свобода
  • «Голос Америки»
  • Deutsche Welle
  • томское агентство ТВ2
  • «Интерфакс. Украина»
  • «Гордон»
  • «Корреспондент»
  • «Украинская правда»
  • ТСН
  • «Сегодня»
  • «Укринформ»
  • Zaxid
  • «Зеркало недели»
  • Сensor.net
  • Vesti.ua
  • Depo.ua
  • Delo.ua

Аб прыпыненьні сваёй працы паведамілі:

  • «Дождь»
  • Znak.com
  • DOXA (часткова прыпыніў працу рэдакцыі)

Аб спыненьні працы заявілі: томскае агенцтва ТВ2.

Абмежаваная праца:

  • Facebook
  • Twitter
  • TikTok
  • Instagram

Аб закрыцьці абвесьціў таксама расейскі офіс The Village. Рэдакцыя працягне працаваць з Варшавы, гаворыцца ў заяве.

«Роскомнадзор» раней прыгразіў заблякаваць сайт расейскай службы Радыё Свабода Svoboda.org на падставе запыту Генэральнай пракуратуры аб выдаленьні некалькіх матэрыялаў, зьвязаных з вайной ва Ўкраіне. Пра гэта гаворыцца ў шасьці апавяшчэньнях, якія паступілі ў рэдакцыю ў сераду ўвечары.

Ведамства, якое паведамляе аб сваім намеры скарыстацца мэханізмам пазасудовага блякаваньня, патрабуе, у прыватнасьці, выдаліць навіны аб абстрэле Харкава, як мяркуецца, па жылых дамах; аб узломе хакерамі сайтаў некаторых расейскіх выданьняў, якія сымпатызуюць Украіне; матэрыял аб рэакцыі карыстальнікаў сацыяльных сетак на баявыя дзеяньні.

Паводле апавяшчэньня «Роскомнадзора», у гэтых матэрыялах «разьмешчаная загадзя лжывая грамадзка значная інфармацыя аб нібыта нападзе Расеі на тэрыторыю Ўкраіны». «Разам з гэтым, паводле дадзеных афіцыйных крыніц Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку Мінабароны Расеі, названая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці, фармуе ў людзей панічныя настроі, стварае перадумовы да масавых парушэньняў грамадзкага парадку і грамадзкай бясьпекі», – паведамляе ведамства.

З тэрыторыі Расеі перасталі адкрывацца таксама сайты «Медузы» і расейскай службы BBC, не адкрываюцца Facebook і Twitter. Аб гэтым сьведчаць дадзеныя сэрвісу Globalcheck. СМІ пішуць таксама пра блякаваньне сайту DW.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG