Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім храме затрымалі жанчын, якія маліліся за мір і супраць вайны


Фота з царквы
Фота з царквы

У менскім Сьвята-Духавым саборы сёньня адбывалася малітва за мір. Апроч жанчын, на малітву прыйшлі «ціхары» і АМАП. Некалькі жанчын затрымалі.

Малітва жанчын за мір і спыненьне вайны анансавалася ў сацыяльных сетках — на telegram-канале «Союз матерей» і на старонцы facebook «Хрысьціянская візія». На малітву заклікалі прыйсьці жанчын, якія супраць вайны ва Ўкраіне і супраць уцягваньня ў яе беларусаў.

«Нас там сабралася даволі шмат — у храме. Каля сабору стаялі прыкметныя „бусы“, вакол круціўся АМАП і „ціхары“. Нас усіх на ўваходзе здымалі на камэру. Ня ведаю, ці затрымаюць нас, але хутчэй так», — напісала Свабодзе адна з удзельніц у час малітвы. Пасьля сувязь зь ёю зьнікла. На telegram-канале «Союз матерей» зьявіліся паведамленьні, што ў храме затрымалі прынамсі трох жанчын.

«Затрымалі ў храме, падчас малітвы, яны былі на каленях, без плякатаў! Каму моліцеся вы, ірады?», — напісалі ў telegram-канале «Союз матерей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG