Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная Асамблея ААН заклікала Расею вывесьці ўсе войскі з Украіны


Галасаваньне рэзалюцыі аб уварваньні Расеі ва Ўкраіну. Генэральная Асамблея ААН, 2 сакавіка 2022 году
Галасаваньне рэзалюцыі аб уварваньні Расеі ва Ўкраіну. Генэральная Асамблея ААН, 2 сакавіка 2022 году

Генэральная Асамблея ААН прыняла 2 лютага рэзалюцыю, якая асуджае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну і заклікае Маскву неадкладна вывесьці з Украіны ўсе сілы.

Рэзалюцыя, якую падтрымалі 141 з 193 дзяржаваў — удзельніц галасаваньня, была прынятая ў канцы тэрміновай сэсіі Генэральнай Асамблеі, скліканай Радай Бясьпекі ў часе, калі расейскія сілы абстрэльваюць гарады Ўкраіны з артылерыі і наносяць па іх авіяўдары.

Акрамя Расеі і Беларусі, супраць рэзалюцыі галасавалі Сырыя, Эрытрэя і Паўночная Карэя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG