Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Малдовы выклікала пасла Беларусі ў сувязі з мапай «падзелу Ўкраіны» на нарадзе Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка каля згаданай мапы
Аляксандар Лукашэнка каля згаданай мапы

На мапе, да якой зьвяртаўся Лукашэнка на нарадзе з чальцамі Савету бясьпекі, Украіна падзеленая на чатыры часткі. Адна са стрэлак паказвала на непрызную у сьвеце Прыднястроўскую рэспубліку, якую Малдова лічыць сваёй тэрыторыяй.

Міністэрства замежных справаў і эўрапейскай інтэграцыі Малдовы выклікала ў сувязі з гэтым пасла Беларусі для высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў і тлумачэньняў адносна спасылак на Малдову.

«Пасол Беларусі Анатоль Калінін у гутарцы зь дзяржсакратаром Русланам Балбачанам адзначыў „некарэктнае прадстаўленьне інфармацыі службовымі асобамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь“», — гаворыцца ў заяве малдоўскага міністэрства.

Паводле паведамленьня ведамства, дзяржсакратар падчас сустрэчы падкрэсьліў «неабходнасьць публічнага ўмяшаньня пасольства Рэспублікі Беларусь, якое дазволіла б у паскораным тэмпе змагацца з памылкамі, якія цыркулююць у грамадзтве».

На мапе, да якой зьвяртаўся Аляксандар Лукашэнка, Украіна падзеленая на чатыры часткі, прычым толькі адна зь іх (на захадзе краіны) не закранутая стрэлкамі, якія абазначаюць вайсковыя напады. Адзін з удараў па Ўкраіне, калі верыць мапе, мусіць быць нанесены з тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG