Галасаваньне рады, у якую ўваходзяць 15 чальцоў, было працэдурным, таму Расея не магла накласьці вета. Рашэньне аб скліканьні сэсіі Генэральнай асамблеі было прынята 11 галасамі «за». Расея прагаласавала супраць, а Кітай, Індыя і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты ўстрымаліся.
Сустрэча павінна даць усім 193 членам Генасамблеі права выказаць сваё меркаваньне аб нападзе Расеі на Ўкраіну.
25 лютага Расея наклала вета на рашэньне Рады бясьпекі аб перадачы рэзалюцыі супраць уварваньня Расеі ва Украіну на разгляд Генасамблеі.
26 лютага прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зьвярнуўся да генэральнага сакратара ААН з просьбай забраць у Расеі права голасу ў Савеце бясьпекі ААН.