Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За будучыню Беларусі. За Ўкраіну. За Эўропу». Прэзыдэнт Францыі зьвярнуўся ў сацыяльных сетках да беларускага народу


Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

«Беларусь ня можа стаць месцам разьмяшчэньня расейскіх ядзерных ракет, накіраваных на Эўропу. Беларуская моладзь мае права выбіраць Эўропу, дэмакратыю і свабоду. Мы гатовыя да гэтага. За будучыню Беларусі. За Ўкраіну. За Эўропу».

Раней прэс-служба прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона апублікавала падсумаваньне тэлефоннай размовы Макрона з Аляксандрам Лукашэнкам 26 лютага.

Паводле прэс-службы Элізэйскага палацу, Эманюэль Макрон падчас размовы:

  • асудзіў магчымае разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі;
  • папрасіў Лукашэнку запатрабаваць як найхутчэйшага вываду зь Беларусі расейскіх войскаў, якія вядуць несправядлівую вайну;
  • падкрэсьліў неабходнасьць супрацоўніцтва Беларусі зь міжнароднай супольнасьцю для аказаньня гуманітарнай дапамогі Ўкраіне;
  • падкрэсьліў, што братэрства беларускага і ўкраінскага народаў павінна прывесьці Беларусь да адмовы быць васалам Расеі і саўдзельніцай вайны супраць Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG