Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна стварыла Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў замежных грамадзян, якія жадаюць «далучыцца да абароны бясьпекі ў Эўропе і сьвеце», уступаць у Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны.

У заяве прэс-службы прэзыдэнта раніцай 27 лютага гаворыцца, што ў адпаведнасьці з палажэньнем аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія праходзяць службу ва Ўзброеных Сілах, замежнікі маюць права паступаць на службу на добраахвотнай аснове, у тым ліку й да Сілаў тэрытарыяльнай абароны.

«У сувязі з гэтым усім замежнікам, якія жадаюць далучыцца да супраціву расейскім акупантам і абараніць сусьветную бясьпеку, кіраўніцтва Ўкраіны прапануе прыехаць у нашу краіну і ўступіць у шэрагі войскаў тэрытарыяльнай абароны. Утвараецца асобнае падразьдзяленьне іншаземцаў — Інтэорнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны. Гэта будзе ключавым сьведчаньнем вашай падтрымкі нашай краіны», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, для рэгістрацыі ў Міжнародным легіёне і па ўсіх дэталях трэба зьвяртацца да аташэ па абароне амбасады Ўкраіны ў той краіне, адкуль хоча прыбыць добраахвотнік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG