Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незнаёмка дапамагла вывезьці дзяцей з Украіны. Відэа


26 лютага 33-гадовая Ганна Сямюк сустрэлася з сваімі дзецьмі ў вёсцы Бэрэгшурань на вугорска-ўкраінскай мяжы.

Двое дзяцей прыехалі на мяжу на машыне незнаёмкі Натальлі Аблеевай. Бацька дзяцей папрасіў яе давезьці хлопчыка і дзяўчынку на мяжу з Вугоршчынай. Ён сам ня змог пакінуць Украіну праз забарону выяжджаць усім украінскім мужчынам ва ўзросьце ад 18 да 60 гадоў.

«Іх бацька проста перадаў мне двух дзяцей і даверыўся мне, даў пашпарты, каб прывезьці іх», — сказала Аблеева. Яна таксама распавяла, што мужчына даў ёй нумар тэлефона маці дзяцей, якая мела прыехаць на мяжу з Італіі, каб адвезьці сына і дачку ў бясьпечнае месца.

Цяпер сям’я спадзяецца, што празь некалькі тыдняў яны змогуць вярнуцца дадому і ўзьяднацца з мужам і бацькам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG