Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыну, хворую на COVID-19, у менскім РУУС два дні трымалі ў «стакане»


Ілюстрацыйнае фота. Суд Савецкага раёну Менску
Ілюстрацыйнае фота. Суд Савецкага раёну Менску

У Менску хворую на COVID-19 жанчыну два дні пратрымалі ў РУУС, у «стакане», а потым арыштавалі на 15 дзён, паведамляюць назіральнікі праваабарончага цэнтру «Вясна» ў сваім тэлеграм-канале.

22 лютага ў судзе Савецкага раёну Менску разгледзелі справу супраць 40-гадовай Антаніны Найдовіч, якую затрымалі дома 20 лютага. Справу вёў судзьдзя Сяргей Шаціла.

Сьведка-міліцыянт «Бельскі» на судзе сказаў, што затрымалі Антаніну нібыта для высьвятленьня асобы, а ўжо каля РУУС яна «адмовілася выйсьці з машыны, упіралася, чаплялася за дзьверы». За гэта ва ўпраўленьні на жанчыну склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі). «Бельскага» ў той момант у машыне не было.

Судзьдзя Шаціла прысудзіў Антаніне Найдовіч 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

З словаў родных жанчыны, яна хварэе на COVID-19, а таксама даглядае мужа і бацьку пасьля апэрацыяў. Акрамя гэтага, блізкія кажуць, што з 20 лютага па 14:00 22 лютага Антаніну трымалі ў «стакане», ежу за ўвесь гэты час давалі толькі адзін раз, праз гэта ў яе вельмі ацяклі ногі, паведамляюць назіральнікі «Вясны».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG