У Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на рэфэрэндуме, кабінкі безь фіранак. ФОТА

абноўлена
Кабінкі для галасаваньня ў Зэльве
Кабінкі для галасаваньня ў Зэльве

Паводле назіральнікаў, масавае датэрміновае галасаваньне, часам пад прымусам уладаў, зьяўляецца адным з мэханізмаў фальсыфікацый у Беларусі.

22 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на канстытуцыйным рэфэрэндуме.

Як паведамляюць праваабаронцы, у Зэльве на ўчастку для галасаваньня кабінкі стаяць безь фіранак, а столікі бокам, то бок усе дзеяньні галасавальнікаў бачныя сябрам камісіі.

Так выглядае таемнае галасаваньне на ўчастку ў Гомлі
Так выглядае таемнае галасаваньне на ўчастку ў Гомлі

Раней ЦВК Беларусі патлумачыў такую меру захадамі супраць распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.

Дзень асноўнага галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмене Канстытуцыі — 27 лютага. Шэраг палітыкаў і ініцыятыў заклікалі прыходзіць галасаваць менавіта ў асноўны дзень, каб не перашкодзіць фальсыфікацыям.

​
XS
SM
MD
LG