Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра перамяшчэньне калёны танкаў і бранятэхнікі з Данецку да лініі судакрананьня расказалі Радыё Свабода відавочцы


Жыхары Данецку паведамляюць аб прыбыцьці надзвычай вялікай калёны танкаў і бранятэхнікі з Данецку ў паўночна-заходнім кірунку, да лініі судакрананьня, паведамляе праект Радыё Свабода «Донбасс. Реалии».

Па словах некалькіх відавочцаў, каля 23-й гадзіны калёна прайшла проста ў цэнтры гораду і рухалася гадзіну. Людзі кажуць, што такога размаху ня бачылі «за восем гадоў».

«Танкі, шмат. І бронетранспартэры. І людзей забралі. Аўтамабіль ехаў гадзіну», — расказаў іншы відавочца з цэнтра гораду.

Пасьля падпісаньня Ўладзімірам Пуціным указу аб прызнаньні так званых «ДНР» і «ЛНР», у цэнтры Данецку адбыўся салют. Там сабралася невялікая колькасьць людзей, выступала сьпявачка Юлія Чычэрына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG