Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў Шольцу і Макрону аб плянах прызнаць так званыя «ЛНР» і «ДНР»


Канцлер Нямеччыны і прэзыдэнт Расеі
Канцлер Нямеччыны і прэзыдэнт Расеі

Уладзімір Пуцін пацьвердзіў пляны Расеі прызнаць незалежнасьць так званых «ЛНР» і «ДНР» падчас тэлефонных перамоваў з канцлерам Нямеччыныіі Оляфам Шольцам і прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін паінфармаваў іх аб выніках пасяджэньня Савету бясьпекі Расеі.

«З улікам усяго гэтага прэзыдэнт Расеі паведаміў, што бліжэйшым часам
мае падпісаць адпаведны ўказ», — гаворыцца ў паведамленьні Крамля.

Шольц і Макрон выказалі расчараваньне і падкрэсьлілі, што гэта супярэчыць Менскім пагадненьням аб урэгуляваньні канфлікту і ёсьць аднабаковым парушэньнем дамоўленасьцяў Расеяй.

Канцлер Оляф Шольц таксама стэлефанаваўся з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Дэталяў перамоваў пакуль не паведамляюць.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што склікаў тэрміновае паседжаньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG