Святлана Ціханоўская і Павел Латушка падзякавалі за падтрымку і зьвярнулі ўвагу на неабходнасьць рашучых дзеяньняў у сувязі з узмацненьнем рэпрэсіяў, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.
«У краіне пануе беззаконьне. Наша задача — узнавіць справядлівасьць, даць людзям адчуваньне стабільнасьці. А гэта магчыма толькі праз свабодныя выбары», — адзначыла Ціханоўская.
Ціханоўская зьвярнула ўвагу на пагрозы, якія стварае знаходжаньне расейскіх войскаў у Беларусі.
Ціханоўская адзначыла, што рэфэрэндум, галасаваньне ў якім пачынаецца заўтра, не вырашае палітычнага крызісу, а толькі паглыбляе яго. Больш за тое, ён можа прывесьці да разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, што зробіць Беларусь мішэньню і крыніцай нестабільнасьці.