Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан абвясьціў вышук экс-прэзыдэнтаў Армэніі Качар’яна і Саргсьяна

Сэрж Саргсьян і Робэрт Качар’ян
Сэрж Саргсьян і Робэрт Качар’ян

«Экс-прэзыдэнты Армэніі Робэрт Качар’ян і Сэрж Саргсьян прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці паводле адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэксу, абвешчаны іх вышук».

Пра гэта заявіў начальнік аддзелу спэцыяльных расьсьледаваньняў вайсковай пракуратуры Азэрбайджану Эміль Тагіеў.

Ён сказаў, што зь лютага 1988 году Качар’ян і Саргсьян з мэтай распальваньня нацыянальнай варожасьці, нянавісьці паміж азэрбайджанскім і армянскім народамі зьбіралі і праводзілі ў Карабаху сходы работнікаў армянскай нацыянальнасьці ў арганізацыях і ўстановах.

«Паколькі яны прапагандуюць, што Карабах належыць армянам і ў ім павінны жыць толькі армяне, а таксама заклікаюць да высяленьня азэрбайджанцаў з гэтай тэрыторыі, падпалу іх дамоў, яны былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці паводле адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэксу і абвешчаны іх вышук», — заявіў Тагіеў.

XS
SM
MD
LG