Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню з 2006 году беларускія біятляністкі вяртаюцца з Алімпіяды без мэдалёў


Беларуская біятляністка Ганна Сола
Беларуская біятляністка Ганна Сола

18 лютага на Алімпіядзе ў Пэкіне прайшоў мас-старт у жанчын: 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Беларусь прадстаўлялі Дзінара Алімбекава і Ганна Сола.

Алімбекава і Сола зрабілі шмат промахаў у стральбе, у выніку Ганна Сола з 8 промахамі фінішавала 10-й (адставаньне ад пераможцы — 1 хвіліна 39,2 сэкунды), а Дзінара Алімбекава з 6 промахамі — 12-й (адставаньне — 2 хвіліны 1,2 сэкунды).

Гонку выйграла францужанка Жустын Брэзаз-Бушэ з вынікам 40 хвілін 18 сэкундаў. Другое месца заняла Тырыль Экгоф (Нарвэгія, +15,3 секунды). Бронзу ўзяла нарвэжка Мартэ Ольсбю Рэйсэлян (+34,9).

Такім чынам на Алімпіядзе ў Пэкіне беларускія жанчыны не заваявалі ніводнага мэдаля. Найлепшае дасягненьне было ў Ганны Сола ў гонцы перасьледу (4-е месца), а Дзінара Алімбекава была пятай у індывідуальнай гонцы.

Як адзначае спартовае выданьне Tribuna.com, апошні раз жаночая біятлённая зборная заставалася без мэдалёў на Алімпіядзе ў 2006-м у Турыне.

А 12-й пачнецца мас-старт у мужчын. Зь беларусаў у ім возьме ўдзел Антон Смольскі, які заваяваў срэбра ў індывідуальнай гонцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG