Эўразьвяз ня будзе накіроўваць назіральнікаў на рэфэрэндум у Беларусі. АБСЭ таксама не запрашалі

Прэсавы сакратар Эўрапейскай замежнапалітычнай службы Пэтэр Стана
Прэсавы сакратар Эўрапейскай замежнапалітычнай службы Пэтэр Стана

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Эўрапейскай замежнапалітычнай службы Пэтэр Стана.

«Мы канстатавалі, што беларускія ўлады не запрасілі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ разгарнуць місію па назіраньні ў Беларусі. ЭЗ, са свайго боку, таксама не плянуе накіроўваць якую-небудзь афіцыйную місію для назіраньня за галасаваньнем у Беларусь», — цытуе яго «РИА Новости».

Па словах Стана, асобныя грамадзяне краін Эўразьвязу могуць прыехаць у Беларусь, але гэта ня будзе афіцыйнай місіяй. Раней кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка казаў, што блізу 30 чалавек прыедуць назіраць за галасаваньнем з Эўразьвязу.

«Мы працягнем адсочваць разьвіцьцё падзей у Беларусі да рэфэрэндуму і ў дзень галасаваньня і адпаведна адрэагуем», — дадаў Стана.

​
XS
SM
MD
LG