Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд: Па справах, зьвязаных з пратэстамі, асуджана 1832 чалавекі


Сьледчы ізалятар №1 ГУУС Менску
Сьледчы ізалятар №1 ГУУС Менску

Гэтую лічбу агучыў першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч, паведамляе БелТА.

«Папярэдняе расьсьледаваньне справаў, зьвязаных з пратэставымі акцыямі, працягваецца дагэтуль. Калі ўзяць канкрэтны пэрыяд са жніўня 2020 году і па пачатак лютага бягучага году, то за злачынствы, так ці інакш зьвязаныя з пратэставымі акцыямі, было асуджана 1832 чалавекі», — сказаў Калінковіч.

Паводле яго, зь іх 168 асуджаныя за арганізацыю альбо ўдзел у масавых беспарадках, 396 — за групавыя дзеяньні, якія парушаюць грамадзкі парадак, 468 — за абразу прадстаўнікоў улады, 29 — за паклёп, яшчэ 126 чалавек былі асуджаныя за хуліганства, 86 — за зьдзек з дзяржаўных сымбаляў. 27 прысудаў вынесьлі за распальваньне сацыяльнай варожасьці, а за ўчыненьне актаў тэрарызму асудзілі 7 чалавек.

«На фоне агульнай нагрузкі па разглядзе крымінальных спраў гэта менш за 10%», — заявіў першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду.

Паводле праваабаронцаў, на пачатак лютага 2022 году ў краіне было 1022 палітвязьні. Асуджаных па «пратэставых» справах значна больш, чым прызнаных палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG