У Берасьцейскай вобласьці перад рэфэрэндумам паляўнічым забаранілі страляць — дзеля бясьпекі грамадзтва

На паляваньні ў Чарнобыльскай зоне. Архіўнае фота
На паляваньні ў Чарнобыльскай зоне. Архіўнае фота

Забарона скончыцца 28 лютага, адразу пасьля правядзеньня рэфэрэндуму.

Сайт motolko.help апублікаваў дакумэнт «Аб абмежаваньні паляваньня», падпісаны генэральным дырэктарам Берасьцейскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднаньня (ДВЛГА) Анатолем Леванюком.

У ім гаворыцца, што на два тыдні, з 14 па 28 лютага, у Берасьцейскай вобласьці забараняецца паляваньне з ужываньнем агнястрэльнай зброі. Сказана, што дакумэнт адпраўлены ўсім лесапаляўнічым гаспадаркам. Прычынай такога рашэньня называецца:

«Гарантаваньне бясьпекі грамадзтва і дзяржавы, нэўтралізацыя пагроз правам і свабодам асобы, а таксама канстытуцыйнаму ладу Рэспублікі Беларусь».

У гэты час ля мяжы з Украінай праходзяць расейска-беларускія манэўры, а 27 лютага ў Беларусі зьбіраюцца правесьці рэфэрэндум па ўнясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Канстытуцыю.

​
XS
SM
MD
LG