Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявіліся надпісы «Свабоду Мацкевічу». Зьняволены Ўладзімер Мацкевіч галадае дзясяты дзень


Зьняволены філёзаф і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч абвясьціў 4 лютага галадоўку пратэсту, дамагаючыся зьмены меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршэньня сьледчых дзеяньняў і прызначэньня даты суду.

Сёньня ў Менску зьявіліся графіці ў падтрымку Уладзімера Мацкевіча.

Сёньня ж беларусы Швэцыі сабраліся ў цэнтры Стакгольму, каб падтрымаць Уладзімера Мацкевіча. Яны тлумачылі мінакам на цэнтральнай плошчы сталіцы Швэцыі, што значыць быць палітвязьнем у Беларусі.

Мацкевіча, якому 65 гадоў, затрымалі ў жніўні 2021 году. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак. Ён сядзіць у турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.

«Прайшло больш за тыдзень з пачатку галадоўкі, але СК і пракуратура нічога не робяць. Вы можаце задаць ім свае пытаньні і «выказаць занепакоенасьць», зьвярнуўшыся з лістом. Лісты можна слаць у капэртах і празь інтэрнэт. — напісалі калегі Мацкевіча на ягонай старонцы ў Фэйсбуку.

Аналітык Сяргей Чалы сёньня выказаў словы падтрымкі Ўладзімеру Мацкевічу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG