Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч прадае дамэн referendum.by: грошы пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным

Юрась Губарэвіч, архіўнае фота
Юрась Губарэвіч, архіўнае фота

Кіраўнік руху «За свабоду!» Юрась Губарэвіч вырашыў прадаць дамэн referendum.by. Выручаныя грошы будуць перададзеныя на падтрымку рэпрэсаваным.

«Прадаецца referendum.by. Саступлю правы на дамэн таму, хто прапануе большую суму, пры ўмове пералічэньня аплаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных. Прапанова актуальная да 14 лютага», — напісаў Юрась Губарэвіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Раней сайт referendum.by падтрымліваў кампанію «Народны рэфэрэндум».

Рэфэрэндум, які мае на мэце зьмяніць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, адбудзецца 27 лютага. Напярэдадні ўлады заблякавалі сайты zubr.media і xx2022.org — плятформы грамадзкага назіраньня за выбарамі і рэфэрэндумам.

Прадстаўнікі заходніх краін ня лічаць рэфэрэндум дэмакратычным і не прызнаюць Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. У прыватнасьці, у ЗША заявілі, што правядзеньне галасаваньня па зьмяненьнях у Канстытуцыю ня здолее разьвязаць палітычны крызіс.

XS
SM
MD
LG