Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізноў антырэкорд — за дзень Мінздароўя зафіксавала 8 783 новыя выпадкі каранавірусу ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі Мінздароўя, за мінулы дзень у Беларусі зафіксавалі 8 783 новыя выпадкі каранавірусу, памерлі 16 чалавек з пацьверджаным дыягназам COVID-19. Пры гэтым 1 555 чалавек выпісалі з шпіталяў пасьля курсу лячэньня.

Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравалі 823 045 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, зь іх ачунялі 808 784 пацыенты. За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня COVID-19 на тэрыторыі Беларусі, паводле статыстыкі Мінздароўя, памер 6 237 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.

Афіцыйная статыстыка Мінздароўя па колькасьці выпадкаў COVID-19 у Беларусі працягвае штодня біць рэкорды, папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ўчора — 8 611 выпадкаў за дзень.

Афіцыйная статыстыка, якую падае Міністэрства аховы здароўя, неаднаразова крытыкавалася рознымі лекарамі. У прыватнасьці, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі Ўладзімер Мартаў ня верыць інфармацыі, якую дае Міністэрства аховы здароўя сёлета ў студзені-лютым.

Ён заявіў, што «афіцыйныя лічбы колькасьці хворых на COVID-19 увогуле нельга назваць статыстыкай», а істотнае заніжэньне сапраўднай колькасьці сьмяротных ахвяр вірусу заніжалася ад самага пачатку пандэміі, яшчэ ў першую хвалю.

Раней Міністэрства здароўя памяняла правілы дыягностыкі, дазволіўшы ставіць дыягназ COVID пры наяўнасьці клінічных і рэнтген-дадзеных без абавязковага ПЦР-тэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG