Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі цяпер пад санкцыямі нават у Косаве, незалежнасьць якога не прызнаюць


Урад Косава прыняў рашэнне ўвесці санкцыі супраць 183 фізычных і 26 юрыдычных асобаў, якія маюць сувязі зь Беларусьсю і асабіста Аляксандрам Лукашэнкам.

Намесьніца міністра замежных справаў Косава Ліза Гашы заявіла, што ўсе захады былі прынятыя ў каардынацыі з ЭЗ, ЗША і Канадай.

Любыя актывы ў Косаве, якія належаць фізычным і юрыдычным асобам, што патрапілі ў сьпіс, маюць быць замарожаныя, і ім ня будзе дазволены ўезд у гэтую краіны. Акрамя таго, грамадзянам і арганізацыям Косава забаронена весьці бізнэс з гэтымі асобамі.

Косаўскія санкцыі маюць хутчэй сымбалічнае значэньне, бо гэтая краіна не прызнаная Беларусьсю ў якасьці незалежнай дзяржавы, адзначае Наша Ніва. У Беларусі яе тэрыторыю лічаць часткай Сэрбіі. Таму вельмі малаверагодна, што прадстаўнікі ўладаў Беларусі і зьвязаныя з імі кампаніі могуць мець там нейкія актывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG