Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія заявіла пра гатоўнасьць разьмясьціць на сваёй тэрыторыі амэрыканскія войскі


Прэм'ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн
Прэм'ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн

Прэмʼер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн заявіла, што яе краіна — сябра NATO — гатовая дазволіць разьмясьціць на сваёй тэрыторыі войскі ЗША ў межах двухбаковага пагадненьня аб абароне

«Злучаныя Штаты зьвязаліся з Даніяй, прапанаваўшы двухбаковае супрацоўніцтва ў галіне абароны», — сказала Фрэдэрыксэн журналістам 10 лютага.

Яна дадала, што «дакладны характар гэтага супрацоўніцтва пакуль ня вызначаны, але яно можа ўключаць у сябе прысутнасьць амэрыканскіх войскаў і вайсковай тэхнікі ў Даніі».

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што вітае заяву Фрэдэрыксэн, і дадаў, што будучае пагадненьне «дазволіць нашым краінам паглыбіць шчыльнае партнэрства» і «ўзмацніць супрацоўніцтва ў апэрацыях NATO».

Міністар абароны Даніі Мортэн Бёдскаў падкрэсьліў, што любое вайсковае пагадненьне са Злучанымі Штатамі ня будзе прадугледжваць разьмяшчэньня ў краіне сталых вайсковых базаў ЗША і што ядзерная зброя ня будзе разьмяшчацца ў Даніі. Паводле ягоных слоў, фармальныя перамовы аб вайсковым пагадненьні павінны пачацца ў бліжэйшыя месяцы.

Войскі ЗША ўжо разьмешчаныя на сталай аснове ў шэрагу эўрапейскіх краінаў, у тым ліку ў Нямеччыне, Бэльгіі і Вялікай Брытаніі.

  • Напружанасьць узмацнілася ў апошнія месяцы пасьля таго, як Расея сканцэнтравала больш за 100 тысячаў вайскоўцаў уздоўж мяжы з Украінай, што выклікала трывогу наконт магчымага ўварваньня. Масква адмаўляе намер уварвацца ва Ўкраіну.
  • Краіны NATO таксама нядаўна часова павялічылі колькасьць войскаў у Нарвэгіі, Усходняй Эўропе і краінах Балтыі.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG