Новай Канстытуцыі яшчэ не прынялі, а ўжо пачалі яе рэалізоўваць: унесьлі ў плян закон аб «усебеларускім народным сходзе»

Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 году
Усебеларускі народны сход, 22 чэрвеня 2016 году

Улады плянуюць распрацаваць закон аб «усебеларускім народным сходзе» да верасьня.

Гэта вынікае з пастановы Савету міністраў аб падрыхтоўцы заканадаўчых актаў.

Пры гэтым выбарнікам яшчэ трэба будзе вырашыць, ці хочуць яны прымаць Канстытуцыю, у якой прапісаны гэты орган.

У пляне падрыхтоўкі законапраектаў рэспубліканскімі органамі на гэты год пазначана, што да верасьня павінен быць гатовы праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе». Адказным за яго падрыхтоўку прызначылі Міністэрства юстыцыі, а кантраляваць працэс будзе Галоўнае ўпраўленьне спраў дзяржаўных органаў.

Рэфэрэндум аб новай Канстытуцыі фармальна пройдзе 27 лютага і вынікам галасаваньня можа быць прыняцьце новага дакумэнта або захаваньне старой вэрсіі Асноўнага закону. Каб Канстытуцыю памяняць, трэба, калі за гэта прагаласавалі больш за палову грамадзян, якія ўнесеныя ў сьпісы выбарнікаў.

​
XS
SM
MD
LG