Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ахову птушак Бацькаўшчыны» хочуць ліквідаваць. Мін'юст: «Выкарыстоўвалі выраз „Птушкі з народам!“»


Міністэрства юстыцыі падала ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі грамадзкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Пра гэта арганізацыя расказала ў сваім тэлеграм-канале.

«У сваіх інфармацыйных матэрыялах дадзенае грамадзкае аб’яднаньне публічна выказвае ідэю па падтрыманьні сярод людзей пратэставай актыўнасьці, выкарыстоўваючы пры гэтым выраз „Птушкі з народам“. На сваіх старонках у сацыяльных сетках грамадзкае абʼяднаньне публікуе фатаграфіі дэструктыўнай скіраванасьці, заклікі да дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», — цытуе пазоў Мін'юсту «Мэдыязона».

«Пад выглядам валянтэрства па выратаваньні птушак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, накіраваную на дэстабілізацыю грамадзка-палітычнага становішча ў краіне», — піша пра арганізацыю ў сваім пазове Мін'юст.

Міністэрства прыгадвае дырэктара арганізацыі Віктара Фенчука.

«10 верасьня 2021 года Фянчук В. А. прызнаны падазраваным у крымінальнай справе, распачатай паводле частак 1,2,3 артыкула 293 і часткі 1,2 артыкула 342 КК РБ, затрыманы і зьмешчаны ў ІЧУ ГУУС Менгарвыканкаму. Падчас ператрусу па месцы працы і жыхарства Фенчука В.А. знойдзеная і канфіскаваная незарэгістраваная „пратэставая“ сымболіка і атрыбутыка», — гаворыцца ў пазове.

У сваім пазове Мін'юст кажа, што Віктар Фянчук быў датычны да «фінансаваньня асобаў, затрыманых і асуджаных за злачынствы пратэставай накіраванасьці».

  • «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — экалягічная арганізацыя, якая называе сваёй місіяй абʼяднаньне дзеля «захаваньня птушак і біяразнастайнасьці дзікай прыроды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG