Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аўкцыён eBay выставілі сьцяг з імёнамі беларускіх палітвязьняў


Сьцяг з імёнамі беларускіх палітвязьняў на акцыі ў Кіеве
Сьцяг з імёнамі беларускіх палітвязьняў на акцыі ў Кіеве

Сьцяг з імёнамі беларускіх палітвязьняў прадаюць на eBay. Грошы ад продажу пойдуць на дапамогу сем’ям палітзьняволеных.

Сьцяг стварыла грамадзкая актывістка Марыя Грыц для падтрымкі палітвязьняў і іхных сем’яў. Яна напісала імёны затрыманых і асуджаных з палітычных матываў чырвонай фарбай пасярэдзіне белага палотнішча.

Марыя прыгадала ўсіх, хто зазнаў у Беларусі перасьлед з палітычных матываў, пачынаючы з 1996 году. Гэта каля 1500 імёнаў.

Памер палотнішча — 150×275 сантымэтраў. У камплекце ідзе чырвоны маркер, каб новы гаспадар мог дапісаць новыя імёны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG