Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому палкоўніку міліцыі пагражае да 10 гадоў турмы за ўдзел у пратэстах у Іўі


Знак на ўезьдзе ў Іўе
Знак на ўезьдзе ў Іўе

Былога падпалкоўніка міліцыі Пятра Будзько, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах супраць гвалту, будуць судзіць за перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса).

Працэс пачнецца 7 лютага ў судзе Лідзкага раёну, паведамляе тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область». Пятру Будзько пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Будзько адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Завяршыў службу ў Карэлічах намесьнікам начальніка РАУС. У сьнежні 2020 году Пятра арыштавалі, агулам ён адбыў 32 дні арышту па артыкуле 23.34 КаАП за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

«Пасьля падзей у Менску зразумеў, што ў краіне ня стала закону. Накрыла крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад уладаў і дэпутата аднаўленьня законнасьці, спыненьня насільля, прыцягненьня вінаватых да адказнасьці», — расказваў пазбаўлены званьня былы сілавік у інтэрвію газэце «Народная Воля» ў лютым 2021 году.

Будзько затрымалі 20 жніўня летась. Дома і на лецішчы ў яго правялі ператрусы, канфіскавалі тэхніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG