Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыніцы кажуць пра магчымае закрыцьцё пасольства ЗША ў Менску. Вось што адказалі ў Дзярждэпартамэнце


Амбасада ЗША ў Менску, архіўнае фота
Амбасада ЗША ў Менску, архіўнае фота

Крыніцы Свабоды ў Менску паведамілі, што беларускае Міністэрства замежных спраў нібыта патрабуе ад амбасады ЗША звольніць супрацоўнікаў, якія маюць беларускае грамадзянства.

Пры гэтым колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску раней на патрабаваньне МЗС была рэзка скарочаная. Такія ж патрабаваньні да штату амбасады ЗША ў Маскве раней выказвалі ў расейскім МЗС.

Калі адбудзецца скарачэньне супрацоўнікаў амбасады, якія маюць беларускае грамадзянства, фактычна ня будзе магчымасьці нармальнага функцыянаваньня і аховы дыпляматычнага прадстаўніцтва ЗША. У сувязі з чым не выключаецца магчымасьць яго закрыцьця.

Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар у Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША і атрымала наступны адказ ад прэсавага прадстаўніка:

«Пасольства ЗША ў Менску застаецца адкрытым і выконвае дыпляматычныя і консульскія функцыі ў падтрымку амэрыканскіх грамадзян. Ад чэрвеня 2021 году беларускія ўлады неаднаразова рабілі захады, каб пагоршыць кадравы склад пасольства ЗША ў Менску і абцяжарыць правядзеньне яго працы. Мы ўдзельнічаем у дыскусіях зь беларускім Міністэрствам замежных спраў, каб гарантаваць працяг бясьпечнай працы пасольства ЗША ў Менску».

16 сьнежня Офіс Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) у Беларусі цалкам спыніў сваю працу на патрабаваньне ўладаў.

Прызначаную амбасадарку ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр летась не дапусьцілі ў Беларусь. Цяпер яна працуе зь Вільні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG