Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партугаліі парлямэнцкія выбары прынесьлі нечаканыя вынікі

Лідэр сацыялістычнай партыі Партугаліі Антонію Кошта
Лідэр сацыялістычнай партыі Партугаліі Антонію Кошта

У Партугаліі левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя атрымала пераканаўчую перамогу на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах.

Паводле папярэдніх дадзеных падліку галасоў, партыя прэм'ера Антонію Кошты атрымае ў парлямэнце абсалютную большасьць — больш за палову месцаў. Камэнтатары называюць вынікі галасаваньня нечаканымі — апытаньні не абяцалі сацыялістам вялікай перавагі.

Датэрміновыя выбары былі абвешчаныя пасьля таго, як вельмі левыя саюзьнікі сацыялістаў па кааліцыі пакінулі яе, прагаласаваўшы супраць бюджэту. На выбарах яны праваліліся. Наадварот, адноснага посьпеху дабіліся правыя папулісты. У ранейшым складзе парлямэнту ў іх быў адзін мандат, у новым будзе больш за 10.

Па выніках галасаваньня Кошта можа сфармаваць урад без аглядкі на астатнія партыі. Ён, аднак, паабяцаў улічваць інтарэсы ўсіх партугальцаў: «Абсалютная большасьць не азначае абсалютнай улады».

Антонію Кошта на добрым рахунку ў замежных фундатараў, яго палітыка прывяла ў апошнія гады да зьніжэньня бюджэтнага дэфіцыту і ўстойлівага эканамічнага росту, які перапыніла толькі пандэмія COVID-19.

XS
SM
MD
LG