Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Што можа быць самым прагным пасьля свабоды?» Як у выходныя беларусы cмажаць дранікі


Дранікі.
Дранікі.

У выходныя беларусы ва ўсім сьвеце ў сацыяльных сетках выстаўлялі фатаздымкі прыгатаваных імі дранікаў. 

Распачаў флэшмоб грамадзкі дзяяч Зьміцер Дашкевіч, які запытаўся, што «можа быць самым прагным пасьля свабоды і самым чароўным пасьля беларускае мовы», і падзяліўся сваіх рэцэптам дранікаў: «5 кг бульбы, 2 маленькія лыжкі солі, 2 вялікія алею, 3 сярэднія цыбуліны, 4 яйкі. І памятайце: ніякай мукі — інакш губляецца ўся магія!»

Дранікі. Фота Зьмітра Дашкевіча
Дранікі. Фота Зьмітра Дашкевіча

Ягоную ініцыятыву падхапілі многія беларусы — смажылі дранікі, выкладалі фоткі, дзяліліся рэцэптамі, спрачаліся пра інгрэдыенты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG