Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На польска-беларускай мяжы загінуў польскі вайсковец

Польскі вайсковы аўтамабіль з гукавой сыстэмай папярэджвае, што перасячэньне мяжы тут зьяўляецца нелегальным. Ілюстрацыйнае фота
Польскі вайсковы аўтамабіль з гукавой сыстэмай папярэджвае, што перасячэньне мяжы тут зьяўляецца нелегальным. Ілюстрацыйнае фота

Здарэньне адбылося 26 студзеня каля Белавежы.

Як паведаміла 16-я мэханізаваная дывізія Польшчы, адбыўся няшчасны выпадак. У выніку загінуў вайсковец 9-й брыгады бранятанкавай кавалерыі. Выпадак расьсьледуе вайсковая жандармэрыя.

Папярэдне вядома, што адбыўся стрэл са службовай зброі перад тым, як вайсковец заступіў на зьмену.

XS
SM
MD
LG