«Была зроблена спроба вывезьці зь Літвы два сэрвэры, сыстэмы інфармацыйнай бясьпекі якіх былі спраектаваныя або мадыфікаваныя такім чынам, каб абсталяваньне можна было выкарыстоўваць для крыптаграфіі, г.зн. шыфраваньня інфармацыі. Кошт пасылкі складае амаль 50 тысяч эўра», — паведамляе Літоўская мытня.
Тавар затрымалі ў адпаведнасьці з правіламі Эўразьвязу аб эканамічных санкцыях супраць Беларусі, паводле якіх забаронена вывозіць з ЭЗ тавары падвойнага прызначэньня (тэхналёгіі, праграмнае забесьпячэньне і г. д.), калі яны могуць быць выкарыстаныя ў вайсковых або выведных мэтах, без адпаведных дазволаў.
За парушэньні правілаў экспарту тавараў падвойнага прызначэньня безь ліцэнзіі і экспарт у краіны, на якія распаўсюджваюцца эканамічныя санкцыі, кампанія-экспартэр можа быць прыцягнутая да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасьці.