Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кібэрпартызаны» ўзялі на сябе адказнасьць за збой у працы кампутарнай сеткі Беларускай чыгункі


Цэнтральны чыгуначны вакзал у Менску, архіўнае фота
Цэнтральны чыгуначны вакзал у Менску, архіўнае фота

У абмен на ключы шыфраваньня яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязьняў.

Удзельнікі суполкі сьцьвярджаюць, што зашыфравалі асноўную частку сэрвэраў, баз дадзеных і працоўных станцый Беларускай чыгункі «з мэтай запаволіць і парушыць працу дарогі».

«Аўтаматыка і сыстэмы бясьпекі сьвядома не былі закранутыя кібэратакай, каб пазьбегнуць аварыйных сытуацый», — пішуць аўтары паведамленьня.

У абмен на ключы шыфраваньня яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязьняў, якія найбольш маюць патрэбу ў аказаньні мэдычнай дапамогі, і спыніць прыбыцьцё расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.

Тэлеграм-канал @belzhd_live раней паведаміў пра збоі на сэрвэрах і ўнутраных сэрвісах Беларускай чыгункі. Недаступны сэрвіс набыцьця квіткоў на цягнікі онлайн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG