Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Вольга Класкоўская пасьля новага выраку сустрэлася з маці


Сьледчы ізалятар №1 на Валадарскага, Менск
Сьледчы ізалятар №1 на Валадарскага, Менск

Па стане на 24 студзеня 2022 году беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 988 чалавек.

Палітзьняволеная Вольга Класкоўская сустрэлася з маці, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

На спатканьні Вольга расказала пра апошні суд над ёю, у прыватнасьці, што ёй не дазволілі належным чынам азнаёміцца з матэрыяламі справы — сьледчы даў іх толькі за пару гадзін перад судом. Вольга лічыць, што гэтым былі парушаны яе працэсуальныя правы і яна не змагла ў поўным аб’ёме пазнаёміцца са сваёй крымінальнай справай.


Свой прысуд Класкоўская слухала седзячы, а пачуўшы яго, зьвярнулася да судзьдзі са словамі: «Як вам ня сорамна? Гэты рэжым хутка абрынецца. Жыве Беларусь!».
Вольга Класкоўская знаходзіцца за кратамі з 14 кастрычніка 2020 году. Летась яе асудзілі за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах, а 20 студзеня 2022 году яшчэ раз — за камэнтар у адрас берасьцейскага міліцыянта. Шляхам складаньня тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG