Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьвярнуўся да Пазьняка: «Я акупацыі Беларусі неяк не заўважыў. 200 чыгуначных саставаў ніколі не памесьцяцца»


Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць. 21 студзеня 2022
Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць. 21 студзеня 2022

Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў рашэньне аб ахове дзяржаўнай мяжы ў 2022 годзе і зьвярнуўся да Зянона Пазьняка з нагоды выказваньняў пра акупацыю Беларусі.

На нарадзе аб абароне дзяржаўнай мяжы Лукашэнка заявіў, што не дапусьціць акупацыі Беларусі. З гэтай нагоды ён зьвярнуўся да Зянона Пазьняка:

«Я ніколі не апускаўся да таго ўзроўню, каб палемізаваць са сваімі супернікамі, але сёньня, атрымаўшы агляд, я са зьдзіўленьнем прачытаў тое, што ў нас „адбылася акупацыя Беларусі“. Я як галоўнакамандуючы неяк не заўважыў. Можа быць, вы мяне не паінфармавалі, што тут у нас ажыцьцёўлена „акупацыя Беларусі“?!

Я рэдка называю прозьвішчы, але зьвяртаюся да словаў Зянона Станіслававіча не таму, што ён для нас нейкі ўзор. Гэта антыпод нашай палітыкі. Але я яго вельмі добра ведаю, як і ён мяне. Чалавек не дурны, разумее ўсё. Слухайце, 200 чыгуначных саставаў — гэта ніколі не памесьціцца. Гэта ж элемэнтарна палічыць, нават калі ты ня ведаеш, што такое войска», — сказаў Лукашэнка.

Раней Зянон Пазьняк заявіў, што NATO не разумее, што насамрэч адбываецца ня столькі пагроза Ўкраіне, колькі вайсковая акупацыя Беларусі з боку Масквы.

Як расказалі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце, у 2022 годзе асноўныя намаганьні ў ахове мяжы будуць сканцэнтраваныя на ўчастках, дзе «магчымае ўзьнікненьне новых вонкавых выклікаў і пагроз памежнай бясьпецы, асабліва на ўкраінскім кірунку». Таксама ў плянах на год — завяршэньне дэмаркацыі стыку межаў Беларусі, Польшчы і Ўкраіны ў Берасьцейскім раёне.

На думку Лукашэнкі, выказанай на нарадзе, летась памежнікі «ўпершыню за чвэрць стагодзьдзя апынуліся на вастрыі, былі правераныя на сапраўднай мужчынскай працы і не падвялі». Ён зазначыў, што памежнікі пастаянна знаходзяцца ў баявой гатоўнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG