Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт «Белавія» сутыкнуўся з аўтамабілем у маскоўскім аэрапорце

Самалёт Белавіі, архіўнае фота
Самалёт Белавіі, архіўнае фота

Пасьля аварыі самалёт давялося рамантаваць, у выніку ён вылецеў у Менск са значным спазьненьнем.

Embraer ERJ-195LR (EW-399PO) беларускай дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія» прыляцеў у Менск (MSQ) са спазьненьнем больш за 14 гадзін. Пра гэта піша тэлеграм-канал «ОтВинта», дзе робяць агляды цывільнай і вайсковай авіяцыі Беларусі.

Высьветлілася, што напярэдадні ў аэрапорце Шарамецьева (SVO) самалёт сутыкнуўся з аўтамабілем супрацьлёдавай апрацоўкі. У выніку аварыі самалёт пашкодзіў канец крыла.

На папраўку паломкі пэрсанал патраціў 14 гадзін, пасьля чаго рэйс адбыўся.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG