Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правялі б мы інаўгурацыю, і што б гэта зьмяніла?» Ціханоўская дала вялікае інтэрвію ютуб-каналу «Жизнь-малина»


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская дала вялікае інтэрвію ютуб-каналу «Жизнь-малина» Мікіты Мелказёрава. У ім яна, сярод іншага, расказала пра тое, як запісвалася відэа зь ёй у кабінэце Ярмошынай, чаму пасьля выбараў не правяла інаўгурацыю, калі ў яе быў парыў вярнуцца ў Менск і ці будзе нарэшце сустрэча зь Зяленскім.

Прыводзім некалькі цытатаў:

Пра Лукашэнку: «Я не разумею яго як чалавека. Як можна так любіць уладу і не любіць людзей, што ты можаш зьдзяйсьняць такія ўчынкі. Гэта і злосьць, гэта і, магчыма, нейкае шкадаваньне. Ведаеце, таму што я не ўяўляю, як жыве чалавек, калі ўсё жадаюць, каб ты сышоў, а табе вось так важная гэтая ўлада, што ты застаесься на зло. Ты нікога ня любіш, ты недамоваздольны. Ці ўспрымаю яго ворагам? Сваім асабістым — не. Ён стаў ворагам беларусаў».

Пра размову ў кабінэце Ярмошынай: «Мне далі лісточак з тэкстам, я выкрасьліла, што казаць ня буду. Там быў названы нібыта пераможца выбараў. Мне прапанавалі: або ты зьяжджаеш да дзяцей, або мы не гарантуем, што ты зараз даедзеш да дому. Тлумачэньняў ніякіх не было».

Пра тое, чаму не правялі інаўгурацыю: «Шмат хто ў жніўні і верасьні настойваў: „Давай правядзем інаўгурацыю“. А што б гэта зьмяніла? Ну правялі б мы інаўгурацыю, спатрэбілася б вялікая праца па прызнаньні іншымі краінамі цябе менавіта прэзыдэнтам. Працэс непрызнаньня легітымнасьці чалавека, які гвалтам утрымлівае ўладу, — гэта адно. Але такое двоеўладзьдзе ў розумах замежных палітыкаў трошкі контравэрсійнае. Многія настойвалі і прычыны прыводзілі, чаму гэта трэба было зрабіць, але я часта абапіраюся на сваю інтуіцыю. Я да гэтага часу ня ведаю, ці было гэта правільнае рашэньне».

Пра Байдэна: «Я чамусьці не адчувала ніякага хваляваньня перад сустрэчай зь ім. Мне казалі, які ён чалавек: вельмі спакойны, цудоўны, душэўны. Ён сам жартаваў. З сэрыі, што я падзякавала яго камандзе, а ён адказаў: „Давайце ня так гучна, каб яны не зазналіся“».

Пра тое, чаму дасюль не было сустрэчы зь Зяленскім: «Нас былі б рады бачыць ва Ўкраіне. Мы атрымлівалі запрашэньне ад чыноўнікаў. Але думаю, тут справа ў асьцярожнасьці. Сытуацыя ва Ўкраіне таксама пакідае жадаць лепшага. Там вельмі напружаная абстаноўка, і сустрэча са мной магла б абвастрыць яе яшчэ больш. Яны вельмі асьцярожнічаюць. Я ведаю, што яны нас падтрымліваюць, але менавіта сам факт сустрэчы быў бы цяпер ім не на руку».

Пытаньне пра Ціханоўскага, пасьля якога Ціханоўская заплакала: «Я сядзела на палітычнай сустрэчы. Да мяне проста чалавек падышоў і на вуха сказаў — васямнаццаць. Гэта значыць, адразу зразумела што і навошта. Ты ж разумееш, што сёньня суд. Злавалася не таму, што там 18 гадоў тэрміну. Я сябе да гэтага рыхтавала. А таму што ты пасьля прысуду 14 інтэрвію запар даў і ты перажываеш гэты боль. Ну як, што, яшчэ раз аб гэтым казаць? Мне і так дрэнна, але ты павінен гэта рабіць і цябе гэта злуе».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG