Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча павысіла ўзровень пагрозы ў сфэры кібэрбясьпекі


Варшава
Варшава

Некалькі дзён таму дзясяткі кампутараў, зьвязаных з урадам Украіны, былі выведзены са строю шкодным праграмным забясьпячэньнем.

Польшча павысіла агульнанацыянальны ўзровень пагрозы ў сфэры кібэрбясьпекі ў адказ на кібэратаку на ўрад Украіны на мінулым тыдні. Міністэрства лічбавых тэхналёгій Польшчы заявіла, што гэты ўзровень пагрозы будзе дзейнічаць да нядзелі.

«Увядзеньне гэтага ўзроўню азначае, што дзяржаўная адміністрацыя будзе абавязаная весьці ўзмоцнены маніторынг бясьпекі інфармацыйна-камунікацыйных сыстэм. Гэта зьвязана з магчымасьцю парушэньня бясьпекі электронных камунікацый», — паведаміла міністэрства.

У суботу дзясяткі кампутараў, зьвязаных з украінскім урадам, былі заражаныя шкоднымі праграмамі, што вывела гэтыя сыстэмы са строю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG