Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы яшчэ 11 чалавек прызналі палітвязьнямі


Вязьні Жодзінскай турмы. Ілюстрацыйнае фота
Вязьні Жодзінскай турмы. Ілюстрацыйнае фота

Па стане на 18 студзеня ў Беларусі 993 чалавекі маюць статус палітычных вязьняў.

Сярод новых палітвязьняў, паводле «Вясны»:

  • Аляксей Арбузаў,
  • Аляксей Каверын,
  • Лідзія Новік,
  • Станіслаў Несьцярук,
  • Павал Адамовіч,
  • Марыя Калоша,
  • Вольга Ялцэвіч,
  • Ільля Кадзетаў,
  • Іван Гаўрылаў,
  • Аляксей Дудко
  • і Павал Юхневіч.

Іх пакаралі на розныя тэрміны паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

«Мы ацэньваем перасьлед вышэй названых асобаў, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і масавых беспарадках, а таксама падтрымку ахвяраў перасьледу за гэтыя дзеяньня як палітычна матываваны перасьлед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня свайго меркаваньня пра абвешчаныя вынікі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зьняволенымі», — заявілі праваабаронцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG