Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчыну затрымалі за ліст у раённую газэту з нагоды новай Канстытуцыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхар вёскі Церуха Гомельскага раёну напісаў у раённую газэту, але замест адказу па яго прыехала міліцыя.

У гомельскім раёне затрымалі жыхара вёскі Церуха Мікалая Віцікава. Праваабаронцам стала вядома пра ператрус і затрыманьне мужчыны, піша «Вясна».

Цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ. Магчыма, на яго завядуць крымінальную справу за распальваньне варожасьці.

Па словах родных, праблемы ў мужчыны пачаліся пасьля яго ліста ў раённую газэту «Маяк» з нагоды абмеркаваньня новай Канстытуцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG