Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія біятляністы занялі трэцяе месца ў эстафэце на этапе Кубку сьвету ў Нямеччыне


Мікіта Лабастаў, Дзьмітры Лазоўскі, Максім Варабей і Антон Смольскі. Рупольдынг, 15 студзеня 2022
Мікіта Лабастаў, Дзьмітры Лазоўскі, Максім Варабей і Антон Смольскі. Рупольдынг, 15 студзеня 2022

Сёньня на чарговым этапе Кубку сьвету ў біятлёне ў нямецкім Рупольдынгу беларуская каманда ў мужчынскай эстафэце 4х7,5 км заняла трэцяе месца і бронзавыя мэдалі.

Беларуская каманда ў складзе Мікіта Лабастаў, Дзьмітры Лазоўскі, Максім Варабей і Антон Смольскі прыйшла на фініш трэцяй. Першае месца — у біятляністаў Расеі, другое — Нямеччыны.

У сэзоне 2021/2022 гадоў эта ўжо трэці беларускі мэдаль у эстафэтах. Да гэтага беларускія каманды двойчы занялі другое месца — у жаночай і ў мяшанай эстафэтах.

У гэтым сэзоне Кубку сьвету ў заліку эстафэт і ў агульным заліку(Кубку нацый) мужчынская каманда Беларусі займае 5-е месца.

Апошні раз беларускія біятляністы займалі месца на п’едэстале ў мужчынскай эстафэце Кубку сьвету ў 2006 годзе.

Заўтра, 16 студзеня, этап у Рупольдынгу закончыцца жаночым і мужчынскім пэрсьютам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG