Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ціхім акіяне адбылося вывяржэньне падводнага вулькана


Ілюстрацыйнае фота. Воблакі дыму над вульканам Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай у сьнежні 2021 году

У Ціхім акіяне 15 студзеня адбылося магутнае вывяржэньне падводнага вулькана Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай, разьмешчанага ў раёне астравоў Палінэзіі.

«Вулькан выкінуў слуп попелу дыямэтрам каля 5 км і вышынёй каля 20 км», — паведамілі новазэляндзкаму выданьне RNZ у геалягічнай службе каралеўства Тонга, якое знаходзіцца найбліжэйш да вулькана.

Пасьля вывяржэньня цунамі абрынулася на найбуйнейшы востраў Тонгі Тонгатапу і выклікала хвалі, якімі часткова затапіла сталіцу Тонгі, паведамляе CNN. На астравах Тонгі вынесьлі папярэджаньне аб цунамі.

Паведамляецца, што караля Тонгі эвакуявалі зь ягонай рэзыдэнцыі.

Аб ахвярах і разбурэньнях пакуль не паведамлялася. Акрамя Тонга, папярэджаньне аб магчымасьці ўзьнікненьня цунамі распаўсюдзілі ў некаторых раёнах Новай Зэляндыі, Фіджы, Аўстраліі і некаторых астравоў Ціхага акіяну.

Спэцыяліст па вульканалёгіі ва Ўнівэрсытэце Оклэнду, прафэсар Шэйн Кронін кажа, што гэта адно з наймагутнейшых вывяржэньняў на Тонга за апошнія 30 гадоў, піша ВВС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG