Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і NATO заявілі пра гатоўнасьць працягнуць дыялёг з Расеяй


Кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Энтані Блінкен (зьлева) і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, архіўнае фота

ЗША і краіны NATO заявілі аб гатоўнасьці зноў сустрэцца з прадстаўнікамі Расеі для працягу дыялёгу. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Энтані Блінкена і генэральнага сакратара NATO Енса Столтэнбэрга, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамэнту ЗША.

«Злучаныя Штаты і NATO гатовы зноў сустрэцца з Расеяй і адданыя працягу дыпляматыі і ўзаемнага дыялёгу», — гаворыцца ў заяве. Таксама ў заяве ЗША і NATO заклікаюць Расею «прыняць неадкладныя меры для дээскаляцыі агрэсіі супраць Украіны».

У Расеі раней заяўлялі, што ў Масквы «няма падставаў для новага раўнду перамоваў з Вашынгтонам па гарантыях бясьпекі бліжэйшым часам».

З 10 па 13 студзеня адбыліся перамовы прадстаўнікоў Расеі з ЗША, NATO і АБСЭ, асноўнымі тэмамі якіх сталі сытуацыя на мяжы з Украінай і эўрапейская бясьпека. Расейскія ўлады пасьля перамоваў паведамлялі аб адсутнасьці прагрэсу па ключавых пазыцыях для Масквы, у тым ліку па гарантыях непашырэньня NATO на ўсход.

Сустрэчы прайшлі на фоне паведамленьняў аб канцэнтрацыі расейскіх войскаў каля мяжы з Украінай і магчымым уварваньні ва Ўкраіну. 14 студзеня ў Белым доме і Пэнтагоне паведамілі, што ва ўладаў ЗША ёсьць інфармацыя аб падрыхтоўцы Расеяй правакацыі «з чужым сьцягам» для апраўданьня ўварваньня ва Ўкраіну. У Крамлі назвалі гэтыя паведамленьні «галаслоўнымі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG