Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўраганны вецер пакінуў безь сьвятла 506 паселішчаў


Больш за 500 населеных пунктаў Беларусі засталіся без электраэнэргіі праз моцны вецер, парывы якога дасягалі 24 м/с. Пра гэта 14 студзеня паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацыяў (МНС).

«На 15:00 на тэрыторыі краіны без электраэнэргіі застаюцца 506 населеных пунктаў (Берасьцейская вобласьць — 31, Віцебская — 155, Гомельская — 1, Горадзенская — 87, Менская — 221, Магілёўская — 11). Адключэньні апэратыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі», — паведамілі ў міністэрстве са спасылкай на дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне «Белэнэрга».

Паводле МНС, цяпер у аднаўленчыя працы залучаныя 340 чалавек і 70 адзінак тэхнікі. Ад ураганнага ветру пацярпелі Менск і 11 населеных пунктаў у 8 раёнах Віцебскай, Горадзенскай і Менскай абласьцей. Пашкоджаны дахі 11 жылых дамоў, 3 сельскагаспадарчыя будынкі і 6 адміністрацыйных будынкаў, зафіксаваныя 22 выпадкі падзеньня дрэваў у Горадзенскай, Менскай, Берасьцейскай абласьцях і Менску.

Паведамляюць таксама, што 14 студзеня моцны вецер пашкодзіў будынак гістарычнай катэдры — касьцёла сьвятога Станіслава ў Магілёве.

Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых сярод людзей няма. Чакаецца, што моцны вецер будзе і ў суботу, на гэты дзень абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG