Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Ілана Маска вывела на арбіту першы за 10 гадоў нацыянальны спадарожнік Украіны


За запускам спадарожніка сочаць у Офісе прэзыдэнта Ўкраіны. Кіеў, 13 студзеня 2022

Нацыянальны цэнтар кіраваньня і выпрабаваньняў космасу Ўкріаны пасьпяхова правёў першы сэанс сувязі са спадарожнікам «Січ-2-30», выведзеным на касьмічную арбіту 13 студзеня, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

«Цяпер з апаратам наладжана стабільная сувязь, усе яго бартавыя сыстэмы працуюць у штатным рэжыме. «Зьвесткі, атрыманыя праз „Січ-2-30“, дапамогуць украінскім фэрмэрам, картографам, а таксама ў сфэрах лясной і воднай гаспадаркі, бясьпекі і абароны, маніторынгу надзвычайных сытуацый і стыхійных бедзтваў», — напісаў Зяленскі ў тэлеграме ўвечары 13 студзеня.

Акрамя таго, паводле яго, спадарожнік будзе інтэграваны ў праграму Эўразьвязу па назіраньні за Зямлёй Copernicus.

Кампанія Ілана Маска Space X 13 студзеня запусьціла ракету SpaseX Falcon 9 з украінскім спадарожнікам «Січ 2-30», паведамляе дзяржаўнае канструктарскае бюро «Паўднёвае» у Дняпры, якое выступіла распрацоўшчыкам і вытворцам спадарожніка. Запуск адбыўся 13 студзеня ў 17:25 па кіеўскім часе з мыса Канавэрал у штаце Флёрыда (ЗША).

Дзякуючы спадарожніку можна будзе атрымліваць лічбавыя здымкі паверхні Зямлі і сачыць за магнітасфэрай плянэты.

Начальнік упраўленьня інфармацыі і сувязі КБ «Паўднёвае» Сяргей Палуян расказаў, што гаворка ідзе ня толькі аб запуску спадарожніка, але і аб больш шырокай задачы — сыстэме дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі, якая ўключае наземныя і арбітальныя кампанэнты. Наземны кампанэнт гатовы — у Дунаеўцах Хмяльніцкай вобласьці, арбітальны цяпер працуе.

Украіна пазбавілася цэнтру кіраваньня паветраным рухам у крымскай Эўпаторыі ў 2014 годзе пасьля анэксіі Крыму, і цяпер гэтая сыстэма будзе адноўлена.

Гэта першая касьмічны апарат, выпушчаны Ўкраінай за апошнія 10 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG