Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ двум беларускім палітвязьням адмовілі ў памілаваньні


Суд Жлобінскага раёну 1 лютага 2021 году пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго пакаралі 2 гадамі пазбаўленьня волі нібыта за ўдзел у масавых беспарадках і гвалце адносна міліцыі. На здымку Віталь Прохараў і ягоная маці Алеся ў судзе

Акрамя палітзьняволенага Дзьмітрыя Гопты, які мае псыхічнае захворваньне, адмову ў памілаваньні атрымалі два жлобінцы: Віталь Прохараў, які быў непаўналетні пры вынясеньні прысуду, і Сяргей Бекарэвіч.

Пра гэта піша «Гомельская вясна». Праваабаронцы зазначаюць, што ўсіх траіх палітвязьняў асудзілі ў судзе Жлобінскага раёну за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 у Жлобіне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Сяргея Бекарэвіча пакаралі 2,5 гадамі калёніі, а Дзьмітрыя Гопту і Віталя Прохарава — 2 гадамі пазбаўленьня волі. Цяпер яны адбываюць свае тэрміны ў месцах зьняволеньня.

Пры гэтым у сьнежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі сваякам Гопты, што палітвязьня могуць памілаваць да рэфэрэндуму, але 5 студзеня яму даслалі адмову.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG