Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кіраўніка спэцслужбы Казахстану абвінавацілі ў спробе захопу ўлады


Карым Масімаў

Камітэт нацыянальнай бясьпекі (КНБ) Казахстану пачаў дасудовае расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога старшыні КНБ Карыма Масімава. Яму інкрымінуецца гвалтоўны захоп улады.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэсавую службу КНБ Казахстану.

Акрамя Масімава таксама затрыманыя былыя намесьнік старшыні КНБ — начальнік Службы спэцыяльнага прызначэньня «А» (спэцназу КНБ) Ануар Садыкулаў і намесьнік старшыні КНБ Даўлет Яргожын.

«Працягваецца дасудовае расьсьледаваньне па факце дзяржаўнай здрады ў дачыненьні да былога старшыні КНБ Масімава. У рамках гэтай справы дадаткова распачатыя дасудовыя расьсьледаваньні па фактах дзеяньняў, накіраваных на гвалтоўны захоп улады, і перавышэньня службовых паўнамоцтваў», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы КНБ.

56-гадовы Масімаў быў вызвалены ад пасады старшыні КНБ указам прэзыдэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева 5 студзеня. Новым кіраўніком камітэта ў той самы дзень быў прызначаны былы начальнік Службы дзяржаўнай аховы Ярмэк Сагімбаеў. 8 студзеня КНБ паведаміў аб затрыманьні Масімава па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе.

Карым Масімаў у розныя гады ўзначальваў урад Казахстану, кіраваў адміністрацыяй прэзыдэнта, быў памочнікам прэзыдэнта. У 2016 годзе ён стаў старшынём КНБ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG