Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аэрапорт Алматы прыняў першы рэйс пасьля забурэньняў у краіне

Самалёт у аэрапорце Алматы, архіўнае фота
Самалёт у аэрапорце Алматы, архіўнае фота

Аэрапорт найбуйнейшага гораду Казахстану прыняў першы міжнародны рэйс пасьля спыненьня працы.

Авіякампанія «Эйр Астана» выканала пералёт Анталья — Алматы. Гэта першы рэйс у аэрапорце Алматы (ALA) пасьля часовага спыненьня палётаў, выкліканага пратэстамі ў краіне, піша Камітэт цывільнай авіяцыі Казахстану.

За 13 студзеня аэрапорт абслужыць два рэйсы: прылёт са сталіцы Шры-Лянкі Калёмбы і вылет у сталіцу Паўднёвай Карэі Сэул.

Раней у Алматы скасавалі чырвоны ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі. У іншых рэгіёнах таксама сталі скасоўваць надзвычайнае становішча.

У гэты ж момант аэрапорт Нур-Султану (Астаны) выканае за суткі 32 міжнародныя рэйсы.

Аэрапорт Алматы 5 студзеня 2022 году захапілі пратэстоўцы, якія змагаліся супраць дзейнай улады. 7 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў Казахстану паведаміла, што падчас так званай «зачысткі» ў Алматы загінулі 26 «узброеных злачынцаў», яшчэ 18 атрымалі раненьні, а ўсе адміністрацыйныя будынкі ў гарадах Казахстану «вызваленыя і ўзятыя пад узмоцненую ахову».

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG